Кантроль – гэта пра клопат!
Архіў – гэта не толькі цішыня і стогадовыя дакументы. Гэта яшчэ і штодзённая праца людзей. Каб гэтая праца была бяспечнай, адказная за ахову працы архіва рэгулярна ўзаемадзейнічае з профільнымі спецыялістамі.
У рамках грамадскага кантролю архіў наведалі тэхнічны інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза дзяржустаноў Сяргей Рыжкоўскі і тэхнічны інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза дзяржустаноў Сцяпан Кашавенка.
Сумесна з дырэктарам архіва Аленай Заяц абмеркавалі актуальныя пытанні захавання норм бяспекі і патрабаванні нарматыўна-прававых актаў у галіне аховы працы.
Шануем магчымасць атрымліваць зваротную сувязь ад прафесіяналаў.
На фота: Інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза дзяржустаноў Сяргей Ржкоўскі і тэхнічны інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза дзяржустаноў Сцяпан Кашавенка, дырэктар установы «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Бабруйску» Алена Заяц
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



