22 сакавіка 2026 г. прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»
![]() |
22 сакавіка 2026 г. напярэдадні 83-й гадавіны хатынскай трагедыі прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве на чале з дырэктарам А.Л.Воінавым у складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у памятным мерапрыемстве на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Прадстаўнікі Дэпартамента і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі загінуўшых хвілінай маўчання.
![]() |
| Прадстаўнікі Дэпартамента і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў у час памятнага мерапрыемства |

