Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Моладзь Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі наведала паказ фільма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь»

13 сакавіка 2026 года па ініцыятыве кіраўніцтва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прадстаўнікі маладзёжнага актыву архіва прынялі ўдзел у праглядзе мастацка-дакументальнай стужкі «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», паказ якой прайшоў у сталічным кінатэатры «Масква» (праспект Пераможцаў, 13). Мерапрыемства прымеркавана да дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка) і стала часткай маштабнай рэспубліканскай праграмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

Маладыя архівісты паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны гісторыі стварэння і ключавым этапам развіцця Асноўнага Закона краіны. Арганізацыя такіх мерапрыемстваў стала часткай сістэмнай работы кіраўніцтва архіва па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі.

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў падкрэсліў значнасць ініцыятывы: «Удзел у праглядзе гэтага фільма – наш уклад у фарміраванне ў маладых спецыялістаў свядомага стаўлення да дзяржаўных свят. Для архівіста Канстытуцыя – гэта не проста прававы акт, а вынік векавога гістарычнага шляху. Мы лічым важным, каб нашыя супрацоўнікі не толькі працавалі з дакументамі мінулага, але і глыбока разумелі прававы падмурак сучаснасці. Гэта дапамагае моладзі адчуць асабістую адказнасць за захаванне дзяржаўнай спадчыны і традыцый Беларусі».

Для маладых архівістаў прагляд стаў магчымасцю не толькі замацаваць веды аб прававым падмурку дзяржавы, але і абмеркаваць актуальныя тэмы адказнасці асобы і абароны ад сучасных інфармацыйных пагроз.

На фота: Работнікі НГА Беларусі перад паказам фільма