Архівісты ЗГА ў г.Маладзечна правялі семінар па пытаннях экспертызы каштоўнасці і перадачы дакументаў на захоўванне

Спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна правялі планавае мерапрыемства для супрацоўнікаў ДУА «Маладзечанская спецыяльная школа-інтэрнат». Рабочая сустрэча была прысвечана актуальным пытанням арганізацыі падрыхтоўкі дакументаў да перадачы на пастаяннае захоўванне у дзяржархіў.

СЕМІНАР правяла Ілона Герасімаўна Кутас, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ЗГА ў г.Маладзечна. Яна патлумачыла методыку вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў на падставе дзеючых пералікаў, распавяла аб крытэрах адбору дакументаў на пастаяннае захоўванне, парадку ўпарадкавання дакументаў і складання вопісаў спраў, у тым ліку па асабістаму складу.

У практычнай частцы ўдзельнікам прадставілі рэгламентаваную паслядоўнасць падрыхтоўкі дакументаў да Дзяржаўнага захоўвання:

– экспертыза і адбор дакументаў па крытэрах каштоўнасці;
– сістэматызацыя дакументаў у справах;
– фарміраванне спраў, афармленне вопісаў спраў пастаяннага захоўвання і па асабістаму складу;
– перадача падрыхтаваных дакументаў у архіў.

Таксама было разгледжана пытанне арганізацыі адбору дакументаў з мінулымі тэрмінамі захоўвання да знішчэння: парадак афармлення актаў, патрабаванні да працэдуры спісання і меры па прадухіленні парушэнняў у сферы архіўнай справы і справаводства.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў-частка планавай работы занальнага дзяржаўнага архіва па метадычнаму суправаджэнню крыніц камплектавання. Гэта забяспечвае якаснае і своечасовае папаўненне архіўных фондаў і захаванасць дакументаў, якія маюць значэнне для гісторыі, дзяржавы і грамадзян.

На фота: Падчас семінара.