Аб удзеле ў праграме «Сусветная раніца» галоўнага захавальніка фондаў БДАКФФД М.Д. Раманавай
10 сакавіка 2026 года выйшла ў эфір перадача Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір», у запісе якой прыняла ўдзел галоўны захавальнік фондаў Марыя Дзмітрыеўна Раманава.
Гутарка праходзіла ў рамках праграмы «Сусветная раніца». М.Д.Раманава расказала пра гісторыю стварэння і развіцця архіва як унікальнага збору аўдыёвізуальных дакументаў. Былі адзначаны асаблівасці камплектавання архіва, выкарыстання дакументаў, роля архівістаў у фарміраванні агульнанацыянальнай гістарычнай памяці. Вялікая ўвага была ўдзелена пытанням забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў. Прагучала інфармацыя аб сумесных праектах архіва з рознымі ўстановамі і арганізацыямі.
![]() |
