«Юны архівіст», майстар-клас па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

9 сакавіка 2026 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» з навучэнцамі 8-га «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» захавальнікам фондаў аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Н.У.Герасюта праведзены майстар-клас па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў.

У ходзе правядзення тэматычных заняткаў юнакі і дзяўчаты наведалі адно з архівасховішчаў, азнаёміліся з умовамі захоўвання архіўных дакументаў, асаблівасцямі размяшчэння архіўных спраў. Задалі пытанні аб прафесіі архівіста, замацавалі на практыцы атрыманыя навыкі па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў.

На фота: Захавальнік фондаў аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Н.У.Герасюта праводзіць майстар-класа па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў для навучэнцаў 8-га «Б» класа