Святкаванне Міжнароднага жаночага дня ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»
У гонар Міжнароднага жаночага дня ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся ўрачысты сход калектыву.
З віншавальным словам перад калектывам выступіў выконваючы абавязкі дырэктара Жаўнеркевіч Рыгор Сцяпанавіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Рабецкі Вячаслаў Вітальевіч.
Рыгор Сцяпанавіч павіншаваў жаночую частку калектыву са святам, пажадаў калегам-жанчынам святочнага настрою, дабрабыту, здароўя, поспехаў у сямейных справах і прафесійнай дзейнасці. Карыстаючыся выпадкам, Рыгор Сцяпанавіч акцэнтаваў увагу на асаблівай ролі жанчыны не толькі ў сям’і і жыцці кожнага з нас, але і ў грамадстве ў цэлым. Адзначыўшы мноства дасягненняў жанчын у розных сферах дзейнасці, Рыгор Сцяпанавіч нагадаў прысутным і аб пераважнай колькасці жанчын у архіўнай галіне нашай рэспублікі. Падзякаваўшы калегам-жанчынам за іх неацэнны ўклад у развіццё нашага грамадства, архіўнай галіны і краіны ў цэлым, Рыгор Сцяпанавіч заклікаў мужчынскую частку калектыву часцей праяўляць у адносінах да жанчын разуменне, павагу і клопат, не пакідаць іх сам-насам са сваімі праблемамі і патрэбамі, паважаць іх правы і шанаваць іх важную.
Падтрымліваючы словы Рыгора Сцяпанавіча, Вячаслаў Вітальевіч, ад імя прафсаюза і сябе асабіста, яшчэ раз павіншаваў жанчын-калег са святам, падзякаваўшы ім за прыгажосць, утульнасць і невымоўную атмасферу, што яны ствараюць у калектыве.
Заключнай часткай урачыстага збору стала ўручэнне каштоўных падарункаў.
![]() |
| 1. Рыгор Сцяпанавіч і Вячаслаў Вітальевіч падчас віншавання. |
![]() |
| 2. Уручэнне падарункаў жаночай часткі калектыва. |

