Пазачарговы справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

27 лютага 2026 года ў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (далей – НАРБ) адбыўся пазачарговы справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

З справаздачным дакладам аб асноўных напрамках работы і ключавых мерапрыемствах прафсаюзнага камітэта за перыяд з 16 лютага 2024 года па 26 лютага 2026 года і з дакладам аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў за 2024..2025 гады выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Шаўчэнка.

Па выніках працы было пазначана, што прафкам асаблівую ўвагу надае ахове працы і абароне правоў членаў прафсаюза, выкананню нормаў калектыўнай дамовы, арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў.

Па выніках галасавання праца прафсаюзнага камітэта за мінулы перыяд аднагалосна прызнана здавальняючай.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву падзякавалі Таццяне Шаўчэнка за плённую шматгадовую працу на чале першаснай прафсаюзнай арганізацыі НАРБ, адзначылі яе асабісты ўклад у дзейнасць прафсаюзнага актыву і адказны падыход да выканання грамадскай нагрузкі.

Следам выступіла старшыня рэвізійнай камісіі Наталля Нартоўская са справаздачай рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі за перыяд з 16 лютага 2024 года па 26 лютага 2026 года.

У ходзе сходу адбыліся выбары новага старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі НАРБ, прафсаюзнага камітэта, рэвізійнай камісіі і яе старшыні. У выніку галасавання старшынёй ППА аднагалосна абраная Надзея Ісайчук, членамі прафсаюзнага камітэта – Юлія Баўбыр, Марыя Жылінская, Вольга Жуковіч, Ірына Карась, Ульяна Калабаева. Скарбнікам ППА абраная Вераніка Гунько. У склад рэвізійнай камісіі абраныя Дзмітрый Грыцавец, Наталля Нартоўская і Ігар Трасцянка. Старшынёй рэвізійнай камісіі пераабрана Наталля Нартоўская.

– Упэўнены, што традыцыі прафсаюзнага руху застануцца непарушныя, – сказаў у сваім выступе старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык. – Што больш вопытныя калегі дапамогуць новаму складу «пяршоўкі»: навучаць і падкажуць, падставяць плячо і падзеляцца сакрэтамі. Бо гэта наш агульны ўклад на карысць усяго працоўнага калектыву.

Дырэктар НАРБ Андрэй Дземянюк адзначыў плённую і добрасумленную працу папярэдняга складу прафсаюзнага камітэта i выступіў з пажаданнем да абранага.

– У нашай прафсаюзнай першаснай арганізацыі складаецца 112 чалавек, – заявіў ён. – Усе яны ведаюць, што могуць разлічваць на прафзвяз у розных пытаннях, пачынаючы ад аховы працы і да правядзення культурна-масавых або спартыўных мерапрыемстваў. Упэўнены, што новы склад першаснай прафсаюзнай арганізацыі працягне падтрымліваць сваіх членаў, дапамагаць ім у аздараўленні, атрыманні новых ведаў і кампетэнцый на курсах павышэння кваліфікацыі, падтрымае ініцыятывы і імкненні моладзі. Вядома, наймальнік і прафсаюзны камітэт працягнуць працу па выкананні нормаў калектыўнай дамовы.

У ходзе пазачарговага справаздачна-выбарнага сходу адбылося падпісанне калектыўнага дагавора. Абноўлены тэкст дамовы загадзя быў размешчаны ў адкрытым доступе. Былі разгледжаны і ўлічаны ўсе паступіўшыя заўвагі і прапановы. Подпісы на дамове паставілі Андрэй Дземянюк і Надзея Ісайчук.

 

1. Калектыў НАРБ на пазачарговым справаздачна-выбарным сходзе першаснай прафсаюзнай арганізацыі
2. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Шаўчэнка выступае з дакладам аб дзейнасці ППА НАРБ
3. Калектыў НАРБ на пазачарговым справаздачна-выбарным сходзе першаснай прафсаюзнай арганізацыі
4. Старшыня рэвізійнай камісіі Наталля Нартоўская выступае са справаздачай рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі за перыяд з 16 лютага 2024 года па 26 лютага 2026 года
5. Падпісанне калектыўнага дагавора дырэктарам НАРБ Андрэем Дземянюком і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі НАРБ Надзеяй Ісайчук
6. Выступае старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык
7. Надзея Ісайчук прыносіць клятву прафсаюзнага лідара
8. Дзеючы і зноў абраны склад прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі НАРБ