Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2026 №9 зацверджаны Рэгламент стварэння і захоўвання лічбавых копій фонду карыстання, якія вырабляюцца з мікраформ архіўных дакументаў


Рэгламент стварэння і захоўвання лічбавых копій фонду карыстання, якія вырабляюцца з мікраформ архіўных дакументаў, падрыхтаваны ў рамках выканання падпункта 5.2 пункта 5 пратакола даручэнняў Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленкі, дадзеных у ходзе селектарнай нарады ад 26.08.2025 №30-пор.

Рэгламент устанаўлівае парадак стварэння і захоўвання лічбавых копій фонду карыстання з мікраформ архіўных дакументаў і ўключае патрабаванні да сканіруючага абсталявання, аналіз стану, адбор і падрыхтоўку мікраформ да сканіравання, устаноўку параметраў сканіравання, працэс сканіравання, постапрацоўку лічбавых копій, кантроль якасці лічбавых копій, ідэнтыфікацыю лічбавых копій, апісанне і ўлік лічбавых копій і іх захоўванне. Прызначаны для дзяржаўных архіваў.

З Рэгламентам стварэння і захоўвання лічбавых копій фонду карыстання, якія вырабляюцца з мікраформ архіўных дакументаў, можна азнаёміцца па спасылцы.