У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага 2026 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Жаночая частка калектыву крэатыўна павіншавала калег-мужчын са святам, падрыхтаваўшы незвычайны канцэрт. З нагоды свята ў адрас моцнага полу прагучалі цёплыя словы і пажаданні моцнага здароўя, цвёрдасці духу, пазітыўнага настрою і мірнага неба над галавой. У завяршэнні мерапрыемства мужчынам былі ўручаны каштоўныя падарункі ад усяго калектыву.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас мерапрыемства, прымеркаванага да святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
![]() |
