На базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбыўся Мiжнародны беларуска-узбекскі навукова-практычны семінар па пытаннях выкарыстання архіўных дакументаў

19 лютага 2026 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся Міжнародны беларуска-узбекскі навукова-практычны семінар па пытаннях выкарыстання архіўных дакументаў. Гэта мерапрыемства стала першым у 2026 годзе ў рамках выканання дарожнай карты паміж архівістамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан, падпісанай восенню 2025 г.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся кіраўнікі архіўных службаў Беларусі і Узбекістана Алег Леанідавіч Воінаў і Улугбек Мірталібавіч Юсупаў. Яны адзначылі важнасць і ўзрослую ролю гэтага напрамку работы архіўных устаноў абедзвюх краін, падкрэслілі важнасць узаемадзеяння і абмену вопытам, а таксама пазначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння.

З беларускага боку даклады прадставілі намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок і галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў М.Д.Раманава. Яны падзяліліся вопытам работы сваіх архіўных устаноў па пытаннях выдавецкай дзейнасці і папулярызацыі аўдыёвізуальных дакументаў у інтэрнэт-прасторы.

З узбекскага боку дакладчыкамі выступілі дырэктар Нацыянальнага архіва навукова-тэхнічнай і медыцынскай дакументацыі Узбекістана А.В.Махкамов і навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Узбекістана, доктар філасофіі па гістарычных навуках PhD, Ш.А.Абдурахімава. Яны падзяліліся вопытам работы па выкарыстанні і папулярызацыі дакументаў архівістамі Узбекістана.

У заключэнні семінара для яго ўдзельнікаў быў прадэманстраваны відэаролік «АІ-history: ажыўшыя малюнкі партызан», падрыхтаваны работнікамі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры дапамозе тэхналогій штучнага інтэлекту і перададзены калегам з Узбекістана.

 

1. Удзельнікі Міжнароднага беларуска-узбекскага семінара.
2. Прывітальнае слова А.Л.Воiнава
3. Прывітальнае слова У.М.Юсупова
4. Выступленне С.В.Кулінка
5. Выступленне М.Д.Раманавай
6. А.Л.Воінаў падводзіць вынікі семінара