Удзел БДАМЛМ у здымках дакументальнага фільма
9 лютага 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі здымкі тэлеканалам «Беларусь 3» хранікальна-дакументальнага фільма з цыкла «Паўсталыя з руін», прысвечанага аднаўленню Беларускага дзяржаўнага цырка.
Вядучы архівіст Таццяна Аляксандраўна Анпілагава ў сваім інтэрв’ю распавяла пра дакументы з фонду Мінскага дзяржаўнага цырка, якія захоўваюцца ў архіве-музеі і сведчаць аб дзейнасці цырка ў пасляваенны час. Гэта загады і распараджэнні Галоўнага ўпраўлення цыркаў, праграмы і сцэнары цыркавых прадстаўленняў, планы творчых мерапрыемстваў і пастановачных работ. У тым ліку яна прадэманстравала загад ад 28 красавіка 1947 г. аб вяртанні з горада Арла і аднаўленні цырка ў Мінску на месцы даваеннага цырка-шапіто ў парку ім.М.Горкага, а таксама аб прызначэнні дырэктарам цырка Б.Я.Кабішчара.
![]() |
| 1. Падчас здымак фільма тэлеканалам «Беларусь 3» |
![]() |
| 2. Падчас інтэрв’ю Т.А.Анпілогавай |

