Працягваецца супрацоўніцтва Дзяржархіва Віцебскай вобласці і БДАКФФД
Гістарычная памяць – гэта ключавы механізм фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці, які забяспечвае пераемнасць пакаленняў, сацыяльнае згуртаванне і перадачу культурных каштоўнасцяў. Яна служыць падмуркам для разумення сучаснасці і будучыні, дазваляючы здабываць урокі з мінулага, пазбягаць трагічных памылак.
Ключавую ролю ў рэалізацыі гэтага іграюць архіўныя дакументы. Таму так важна праца архіваў па асвеце насельніцтва менавіта на аснове гістарычных крыніц.
Аўдыёвізуальныя дакументы заўсёды вырабляюць уражанне на слухачоў. Гэта і пацвердзіў праект «Адкрыты кінаархіў», які праходзіць у рэспубліцы пад эгідай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве. У аснове праекта ляжаць матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія дзякуючы таленту і прафесіяналізму супрацоўнікаў БДАКФФД ператвараюцца ва ўнікальныя хроніка-дакументальныя фільмы.
З мэтай пашырэння супрацоўніцтва ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» і выяўлення матэрыялаў па гісторыі Віцебска супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці і Установы культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова», якая з’яўляецца партнёрам Дзяржархіва, наведалі БДАКФФД.
На аснове адабранага матэрыялу будзе прадоўжана работа па папулярызацыі архіўнай спадчыны.
Архівісты выказваюць спадзяванне, што сумесная праца яшчэ больш умацуе сувязі паміж архівамі.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна наведала БДАКФФД для выяўлення матэрыялаў па гісторыі Віцебска |
![]() |
| 2. Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна і навуковы супрацоўнік Установы культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова» Арлоўскі Глеб падчас працы з каталогам па дакументах БДАКФФД. |

