Тэматычнае мерапрыемства ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе на тэму «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд»

06.02.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» адбылося тэматычнае мерапрыемства з удзелам памочніка пракурора Лідскага раёна Карповіча Данііла Алегавіча на тэму «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд».

У сваім выступе перад супрацоўнікамі архіва Карповіч Д.А. сказаў: «Крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа, якая расследуецца, – не проста юрыдычны працэс, а важны крок да аднаўлення гістарычнай справядлівасці і выканання нашага абавязку перад памяццю ахвяр нацызму». Памочнік пракурора падрабязна распавёў аб ходзе расследавання крымінальнай справы, агучыў новыя факты пра генацыд. Былі закрануты ключавыя аспекты праводзімай работы, накіраванай на ўстанаўленне ўсіх абставінаў трагічных падзей, увекавечванне памяці ахвяр і прыцягненне да адказнасці вінаватых.

Другая частка тэматычнага мерапрыемства была прысвечана пытанню прафілактыкі экстрэмізму і дэструктыўных праяў.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.