«Спявак роднага Палесся» – да 105-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа, празаіка, драматурга, публіцыста, народнага пісьменніка БССР
![]() |
8 студзеня 2026 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа, празаіка, драматурга, публіцыста, народнага пісьменніка БССР.
Свой творчы шлях І.П.Мележ пачаў з паэзіі. У 1939 г. быў апублікаваны яго першы верш «Радзіме».
Што да прозы, то першыя апавяданні І.П.Мележ напісаў у тбіліскім шпіталі, у якім праходзіў лячэнне. У 1945 г. у газеце «Звязда» выйшла апавяданне «Сустрэча ў шпіталі». У 1946 г. выдадзены першы зборнік апавяданняў «У завіруху». У 1948 г. выйшаў другі зборнік прозы «Гарачы август». Першы раман пісьменніка «Мінскі напрамак» убачыў свет у 1952 г.
У творчасці І.П.Мележа цэнтральнае месца займае трылогія «Палеская хронiка» (раманы «Людзi на балоце», «Дыханне навальньніцы», «Завеi, снежань..».), дзеянне якой адбываецца ў родных для пісьменніка мясцінах. У ёй апісана жыццё палескай вёскі 1920-1930-х гг.: цяжкасці пераходу да сацыялізму, калектывізацыя, раскулачванне.
На YouTube-канале БДАКФФД да 105-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа, празаіка, драматурга, публіцыста, народнага пісьменніка БССР размешчаны промаролік да выставы «Спявак роднага Палесся».
Цяпер у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца каля 100 адзінак уліку фотадакументаў з 1938 па 1996 гг., 11 адзінак уліку кінадакументаў (з іх 7 адзінак уліку кінадакументаў былі зняты пры жыцці пісьменніка з 1947 па 1978 год). 1966 г. і 1976 г., звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка.
Фотадакументы знялі І.П.Мележа разам з членамі сям’і, а таксама падчас працы над творамі, сустрэч з чытачамі, удзелу ў працы пісьменніцкіх з’ездаў. Пра гэта сведчаць і кінадакументы – сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь».
Аб жыцці і творчасці І.П.Мележа былі зняты дакументальныя фільмы «Іван Мележ» (рэж. Ю.Лысятаў, 1977 г.) і «Іван Мележ. Туманы над багнаю» (рэж. А.Анісімаў, 2009 г.).
У фанатэцы архіва захоўваюцца запісы выступленняў І.П.Мележа падчас працы пісьменніцкіх з’ездаў, а таксама запіс выступлення народнага пісьменніка БССР І.П.Мележа аб сваёй рабоце над трылогіяй «Палеская хронiка» і радыёперадача «Шлях да прызнання. Творчы партрэт пісьменніка Івана Мележа». У апошняй прадстаўлены ўспаміны пісьменніка пра яго дзяцінства і пачатак творчага шляху.
Па творах І.П.Мележа пастаўлены спектаклі, зняты мастацкія фільмы. У 1980 г.Саюзам пісьменнікаў БССР была заснавана літаратурная прэмія імя Івана Мележа.
![]() |
| 1. 0-090783 Намеснік палітрука артылерыйскага палка І.П.Мележ з сябрам /1941– студзень 1943 гг./. Фотатэка Мінскай студыі тэлебачання |
![]() |
| 2. 0-090758 Іван Паўлавіч Мележ (1-ы злева) з сям’ёй (2-я злева – маці пісьменніка Марыя Дзянісаўна Мележ, 1-ы справа – бацька пісьменніка Павел Фёдаравіч Мележ, 2-й справа – брат пісьменніка Расціслаў Паўлавіч Мележ) у в.Глінішча Рэчыцкага раёна. Фотатэка Мінскай студыі тэлебачання |
![]() |
| 3. 0-124879 Беларускі пісьменнік І.П.Мележ у зале пасяджэння ІІ з’езда пісьменнікаў БССР 1949 г., г.Мінск. ЦДАКФФД БССР |
![]() |
| 4. 0-120936 Група беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх М.Т.Лынькоў, Н.Г.Ткачоў, І.П.Шамякін, І.П.Мележ і іншыя падчас Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве 1955 г. г.Масква, ЦДАКФФД БССР |
![]() |
| 5. 0-021378 Беларускі пісьменнік І.П.Мележ дае чытачам аўтографы на вечары ў Віцебскім абласным тэатры, прысвечаным дэкадзе сяброў кнігі 24 снежня 1959 г., г.Віцебск. Фотахроніка БелТА, В.Герман |
![]() |
| 6. 0-067112 Выступленне Старшыні Беларускага аддзялення таварыства «Францыя-СССР», пісьменніка І.П.Мележа ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (БелГКС) 25 лютага 1965 г., г.Мінск. БелАКС, Д.Прэс |
![]() |
| 7. 0-085537 Двойчы Герой Савецкага Саюза, маршал В.І.Чуйкоў гутарыць з беларускімі пісьменнікамі І.П.Шамякіным (злева) і І.П.Мележам (у цэнтры) 27 лютага 1970 г., г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» |
![]() |
| 8. 1-012828 Беларускі пісьменнік І.П.Мележ з дачкой Студзень 1971 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, Э.Трыгубовіч |
![]() |
| 9. 1-012829 Беларускі пісьменнік І.П.Мележ у хатняй абстаноўцы Студзень 1971 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, Э.Трыгубовіч |
![]() |
| 10. 1-012827 Беларускі пісьменнік І.П. Мележ за працай Студзень 1971 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, Э.Трыгубовіч |
![]() |
| 11. 1-012830 Старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру, пісьменнік І.П.Мележ (злева) уручае памятны медаль і дыплом Савецкага фонду свету прарэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна А.Я.Малышаву за актыўны ўдзел універсітэта ў зборы сродкаў у дапамогу Фонду свету. Фотатэка БелАКС, Э.Трыгубовіч |
![]() |
| Беларускі пісьменнік Алесь Асіпенка (Аляксандр Харытановіч Асіпенка) віншуе пісьменніка, старшыню Беларускага камітэта абароны міру І.П. г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», В.Крюк |
![]() |
| 13. 0-090737 Народны пісьменнік БССР, лаўрэат Ленінскай прэміі І.П.Мележ на семінары творчай інтэлігенцыі ў г.Докшыцы, прысвечаным 50-годдзю ўтварэння СССР 1972 г., Віцебская вобл. Фотатэка Мінскай студыі тэлебачання |
![]() |
| 14. 0-094187 Намеснік старшыні Савета па беларускай літаратуры Саюза пісьменнікаў СССР М.Я.Пашкевіч (1-ы злева), Алесь Адамовіч (2-й злева), намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР І.П.Мележ (2-й справа), старшыня Савета па беларускай літаратуры. у перапынку паміж паседжаннямі пленума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР 16 лютага 1972 г., г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», В.Крук. |
![]() |
| 15. 0-094770 І.П.Мележ, народны пісьменнік БССР /партрэт/ 1973 г., г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Мінская праўда» |















