Аб сустрэчы работнікаў аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі Беларускага дзіцячага фонду

5 лютага 2026 г. работнікі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі РГА «Беларускі дзіцячы фонд».

У час сустрэчы загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду НАРБ Таццяна Анатольеўна Шаўчэнка спынілася на асноўных нормах заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, патрабаваннях да дакументаў пры перадачы спраў на пастаяннае захоўванне ў архіў.

Старшыня праўлення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Людміла Мікалаеўна Кандрашова расказала работнікам НАРБ аб узаемадзеянні Беларускага дзіцячага фонду з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва і Міністэрствам аховы здароўя, а таксама аб праектах, якія рэалізуе Беларускі дзіцячы фонд.

На сустрэчы таксама прысутнічалі архівісты аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду НАРБ Лук’янцава Т.Ю. і Стасенка А.М., работнікі Беларускага дзіцячага фонду Кашынская М.Я., Кісялёва В.М., Кавальчук Т.А.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, прадстаўнікі Беларускага дзіцячага фонду атрымалі адказы на ўсе свае пытанні.

На фота: Удзельнікі сустрэчы