Узнагароджанне нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» дырэктара дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці Жынёвай Ірыны Уладзіміраўны
Ірына Уладзіміраўна Жынёва, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», удастоена нагруднага знака «Ганаровы архівіст Беларусі».
Ганаровую ўзнагароду ўручыў начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Арцём Сяргеевіч Камалыеў.
Без перабольшання, Ірына Уладзіміраўна прысвяціла архіўнай галіне ўсё сваё жыццё. Упершыню ўладкаваўшыся на працу ў абласны архіў 17-гадовай дзяўчынай, вось ужо больш за 30 гадоў яна, як сапраўдная захавальніца часу, беззапаветна служыць архіўнай справе.
Яе мудрым саветам карыстаюцца архівісты ўсяго рэгіёну, калегі цэняць яе як прафесіянала, чалавека слова і справы, душэўную і сціплую жанчыну. Атмасфера ўзаемапавагі і даверу пануе ў калектыве архіва, дзе кожны адчувае сябе часткай моцнай каманды.
Віншуем з заслужанай узнагародай!
![]() |
| 1. Падчас уручэння дырэктару архіва Жиневой І.В. нагруднага знака «Ганаровы архівіст Беларусі» |
![]() |
| 2. Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Камалыев А.С. падчас уручэння дырэктару архіва Жиневой І.В. нагруднага знака «Ганаровы архівіст Беларусі» |
![]() |
| 3. Нагрудны знак адрознення Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі «Ганаровы архівіст Беларусі» |


