Дзяржаўнаму архіву Віцебскай вобласці па выніках 2025 года ўручаны ўзнагароды «Лепшы абласны дзяржаўны архіў» і «Лепшая чытальная зала абласнога дзяржаўнага архіва»

На пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь установе «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ўручаны дыпломы і пераходзячыя знакі аб прызнанні архіва пераможцам па выніках 2025 года ў намінацыі «Лепшы абласны дзяржаўны архіў» і «Лепшая чытальная зала абласнога дзяржаўнага архіва».

У 2025 годзе на пастаяннае захоўванне архівам прынята ад арганізацый – крыніц камплектавання на папяровым носьбіце 15343 справы кіраўніцкай дакументацыі, з іх 11016 спраў за 1988 – 2017 годы у дзяржаўны архіў паступіла ў сувязі з ліквідацыяй запазычанасці па перадачы дакументаў і дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю ў 2024 годзе аб’екта «Рэканструкцыя будынка АТС 24 па праспекту Фрунзе, дом 90А ў г.Віцебску пад архіў».

Усяго за 2025 год аблічбавана 1663 справы, з іх 624 справы з «асабліва каштоўнымі дакументамі», створана 261695 электронных старонак, з іх 137701 электронных старонак «асабліва каштоўных дакументаў». З архівасховішчаў выдадзена 37042 адзінак захоўвання, рэстаўрацыйную апрацоўку прайшло 27044 лістоў і было адрамантавана 57575 лістоў архіўных дакументаў.

У 2025 годзе прынят ўдзел у 39 тэлеперадачах, у тым ліку дадзена 4 інтэрв’ю на тэлебачанне; апублікавана 7 інтэрв’ю ў СМІ, апублікавана 46 артыкулаў і інтэрв’ю ў СМІ і навуковых выданнях.

Супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел у працы 49 навуковых канферэнцый, чытанняў і пасяджэнняў круглых сталоў з 43 выступленнямі. Апублікавана 44 артыкулы. У цэлым рэалізавана 268 форм выкарыстання, у тым ліку 14 віртуальных выставак і выставак на стэндах і вітрынах.

У рамках акцыі «Архівы – школе» праведзена 71 мерапрыемства. Для ўстаноў і навучальных устаноў г.Віцебска арганізавана 61 мерапрыемства з паказам фільмаў, створаных БДАКФФД у рамках акцыі «Адкрыты кінаархіў». Агульная колькасць удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў склала звыш 2 тыс.чалавек.

У бягучым годзе ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва з Дзяржаўным архівам Валгаградскай вобласці праведзена работа па стварэнню зборніка архіўных дакументаў і матэрыялаў «Сталінград – Віцебск: аднаўленне гарадоў. 1943 – 1953 годы».

Прыняты ўдзел у падрыхтоўцы выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам», ажыццёўленага да 85-годдзя Чыгуначнага раёна г.Віцебска. Кніга падрыхтавана сумесна з адміністрацыяй раёна і БДАКФФД. У рамках прэзентацыі выдання прыняты ўдзел у сустрэчы з аўтарамі. Выпушчаны зборнік матэрыялаў рэгіянальных архіўных чытанняў «Тэматычныя гасцёўні «Архіважна»«, прысвечаных Году міру і стварэння і 85-годдзю з дня ўтварэння Віцебскай вобласці.

Па прапанове Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прыняты ўдзел у падрыхтоўцы зборнікаў дакументаў па гісторыі архіўнай справы і камунальнай гаспадаркі ў перыяд НЭПа.

Сумарная колькасць наведванняў чытальных залаў склала ў 2025 годзе 1725 даследчыкаў і прадстаўнікоў фондаўтваральнікаў.

На фота: Дырэктару архіва Каралю Аляксандру Мікалаевічу дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегам Леанідавічам Воінавым уручаецца пераходзячы знак «Лепшы абласны дзяржаўны архіў».