3 лютага 2026 года адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2025 год і вызначаны задачы на 2026 год

У рабоце калегіі прынялі ўдзел: Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.І.Каваленка, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот, начальнік упраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В.Шасцілоўская, галоўны саветнік упраўлення адукацыі і сацыяльна-культурнай сферы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М.В.Ляшкевіч, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук А.Г.Каханоўскі, работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве, кіраўнікі структурных падраздзяленняў галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў, курыруючы устаноў, а таксама кіраўнікі абласных і занальных дзяржаўных архіваў (у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі).

З выніковым дакладам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў, які зазначыў, што ўсе мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гг. архіўнай галіной выкананы.

Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь папоўнены на больш за 158 тыс. адзінак захоўвання.

Архівамі аблічбавана больш за 2 млн. 600 тыс. электронных старонак.

Арганізавана і праведзена больш за 300 выставак. Асноўнымі тэмамі выставачных мерапрыемстваў сталі 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама знамянальныя і юбілейныя даты 2025 года.

У 2025 годзе выдадзена 15 зборнікаў і 4 манаграфіі. Сярод новых выданняў трэба адзначыць ужо апублікаваныя 5 кніг серыі «Гісторыя для школьнікаў».

Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў створаны 3 новыя дакументальныя фільмы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: «Гісторыя Вялікай Перамогі», «Крэпасць-Герой», а таксама «Бярэзінскі біясферны запаведнік» – да 100-годдзя гэтай дзяржаўнай прыродаахоўнай установы.

На сістэмнай аснове ў архіўнай галіне працягваецца работа з моладдзю. У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» дзяржаўнымі архівамі праведзены звыш 1600 мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 22000 школьнікаў і студэнтаў.

Трэці год запар арганізаваны і праведзены ў горадзе Маладзечне Медыямарафон для падлеткаў «Без тэрміну даўнасці: непакораныя». Праект накіраваны на напаўненне медыяпрасторы кантэнтам, які перашкаджае скажэнню гісторыі.

У снежні 2025 г. былі арганізаваны і праведзены II Дзіцячыя партызанскія чытанні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі з Екацярынбурга, Пермі і Петразаводска.

У 2025 годзе прааналізаваны справаводчыя працэсы ў шэрагу міністэрстваў і праведзены практычныя семінары. Усяго ў рамках мерапрыемстваў тлумачальнага характару дзяржаўнымі архівамі за справаздачны перыяд праведзена 190 семінараў. У 2026 г. работа па аптымізацыі дакументаабароту будзе прадоўжана.

Плануецца да 2030 года давесці долю электронных спраў у агульным аб’ёме штогадовага дакументаабароту да паказчыка не менш як 50 працэнтаў.

У справаздачным перыядзе вялася актыўная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных архіўных устаноў. Створаны сучасныя архіўныя комплексы ў Гродне і Магілёве, працягваецца будаўніцтва Дзяржаўнага архіва ў Мінску, вядзецца маштабная рэканструкцыя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў прадставіў даклад «Аптымізацыя дакументаўтварэння і дакументаабароту як адна з важных умоў дэбюракратызацыі кіраўніцкіх працэсаў».

З дакладам «Навукова-папулярныя выдавецкія праекты – перспектыўны напрамак работы архіўных устаноў Беларусі» выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Беларусі С.У.Кулінок.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка ў заключным слове адзначыў, што дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы значна ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база, уведзены ў эксплуатацыю новыя архіўныя комплексы. Гэта, у сваю чаргу, дазволіла архівам прыступіць да ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў, якія знаходзяцца ў арганізацыях звыш устаноўленага тэрміна.

У ліку прыярытэтных задач ён абазначыў удасканаленне дакументаабароту ў рэспубліканскіх дзяржаўных органах, актывізацыю асветніцкай работы архіўных устаноў, у тым ліку ў інтэрнет-прасторы.

У другой частцы работы калегіі Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў уручылі ўзнагароды работнікам дзяржаўных архіўных устаноў і дзяржаўным архівам.

У рамках калегіі былі прадстаўлены выставы «Беларускія жанчыны – яркія лёсы» і «Архіўная галіна Беларусі на сучасным этапе», а таксама выдавецкія праекты дзяржаўных архіваў 2025 г.

 

1. Выступленне дырэктара Дэпартамента А.Л.Воінава
2. Выступленне дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакова
3. Выступленне намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.У.Кулінка
4. Выступленне галоўнага саветніка ўпраўлення адукацыі і сацыяльна-культурнай сферы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М.В.Ляшкевіч
5. Заключнае слова Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка
6. У ходзе пасяджэння
7. Уручэнне ўзнагароды лепшаму рэспубліканскаму архіву (НАРБ)
8. Уручэнне ўзнагароды лепшаму абласному архіву (ДАВт)
9. Уручэнне ўзнагароды лепшаму занальнаму архіву (ЗГА ў г.Маладзечна)
10. Уручэнне намесніку дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.У.Кулінку знака «Ганаравы архівіст Беларусі»
11. Узнагароджанне архівіста 2 катэгорыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Барысаве Л.А.Кудзінай