Аб Халакосце у мястэчку Расна Дрыбінскага раёна

У рамках рубрыкі «Малавядомыя дакументы Вялікай Айчыннай вайны» і Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста ўстанова «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію сведкавых паказанняў Рыбакова Рыгора Якаўлевіча ад 5 лістапада 1944 года аб знішчэнні нямецка-фашысцкімі захопнікамі гета ў мястэчку Расна Дрыбінскага раёна.

Яўрэйскае гета ў м. Расна праіснавала з лета 1941 года да 3 сакавіка 1942 года.

Усяго ахвярамі фашыстаў сталі каля 600 жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. У дзень ліквідацыі гета ўсіх яўрэяў вывелі на плошчу ў цэнтры мястэчка і акружылі атрадам карнікаў колькасцю 30-40 чалавек.

Мірныя жыхары былі расстраляныя і пахаваныя за 1,5 кіламетра ад мястэчка ў яры Лісіны Лог («Крумолы»).

 

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ДАМаг) Ф.591 Воп.1, Спр.5 Арк.7-7 адв.