Аўтарскі выставачны праект «Гісторыя ў камені і колеры» адчыніўся ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
З 23 студзеня 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) запрашае карыстальнікаў чытальнай залы, гасцей і аматараў фатаграфіі наведаць аўтарскі выставачны праект фатографа Юліі Лісецкай «Гісторыя ў камені і колеры». Экспазіцыя створана пры ўдзеле першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» НАРБ.
Фотавыстава прысвечана праваслаўнаму і каталіцкаму культаваму дойлідству Беларусі. Экспазіцыя ўяўляе сабой вынік шматгадовых экспедыцый аўтара, мэтай якіх была магчымасць захаваць веліч і стойкасць беларускіх храмаў, якія захаваліся скрозь стагоддзі войнаў і разбурэнняў.
У рамках выставы прайшла аўтарская экскурсія для работнікаў архіва і карыстальнікаў чытальнай залы з расповедам пра гісторыі стварэння здымкаў.
Выстава «Гісторыя ў камені і колеры» — – гэта запрашэнне да падарожжа па Беларусі, якое натхняе на захаванне таго, што ўдалося зберагчы для будучых пакаленняў.
![]() |
| 1. З прывітальным словам да ўдзельнікаў фотавыставы звяртаецца намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок |
![]() |
| 2. Знаёмства работнікаў архіва з фотавыставай «Гісторыя ў камені i колеры» |
![]() |
| 3. Аўтар фотавыставы Ю.Лісецкая дзеліцца гісторыямі стварэння здымкаў |
![]() |
| 4. Архівісты абмяркоўваюць дэталі экспазіцыі з аўтарам фотавыставы |
![]() |
| 5. Арганізатары і наведвальнікі фотавыставы «Гісторыя ў камяні i колеры» |




