Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у адкрыцці выставы, арганізаванай па ініцыятыве фонду імя Аляксея Талая

У Віцебску адкрылася выстава «Блакада. Карткі. Беларусь памятае».

Адкрыццё выставы адбылося 23 студзеня 2026 года на базе Мастацкага музея па ініцыятыве Мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая. На яе адкрыцці прысутнічаў дырэктар дабрачыннага фонду, паралімпіец, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы Аляксей Талай.

У экспазіцыі прадстаўлены пасведчанні, газеты, дакументы, якія паведамляюць аб паўсядзённым жыцці жыхароў горада, фатаграфіі блакаднага Ленінграда. Пласт экспазіцыі прадстаўляюць паштоўкі, выпушчаныя ў Ленінградзе ў гады блакады.

У рамках адкрыцця вышэйназванай выстаўкі прайшла прэзентацыя ўнікальнага каталога «Ленінград. Карткі» аўтарства А.Б. Семянцова. Гэты каталог выдадзены ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь па ініцыятыве Мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая.

 

1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» з Аляксеем Талаем
2-3. На выставе «Блакада. Карткі. Беларусь памятае»
4. На выставе «Блакада. Карткі. Беларусь памятае» удзельнікам падарылі кнігу А.Герашчанка «Тры гісторыі пра вайну» і прапаноўвалі пакаштаваць кавалачак «ленінградскага блакаднага» хлеба