Аб правядзенні пашыранага пасяджэння дырэкцыі ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў

21 студзеня 2026 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі па падвядзенні вынікаў работы архіва за 2025 год у прысутнасці дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Леанідавіча Воінава.

З падрабязным дакладам аб рабоце архіва ў мінулым годзе выступіў дырэктар Андрэй Мікалаевіч Ганчар. У сваім выступленні ён падрабязна асвятліў дзейнасць архіва ў галіне камплектавання, дзяржаўнага ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, пытанняў умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і фінансавання. А.М.Ганчар зазначыў, што ў 2025 годзе нягледзячы на складанасці работы ва ўмовах капітальнага рамонту былі выкананы і перавыкананы ўсе планавыя паказчыкі і падзякаваў калектыву за зладжаную і эфектыўную работу.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў падвёў вынікі работы дырэкцыі, асвятліўшы праблемныя пытанні і вызначыўшы задачы на 2026 год, асноўнымі з якіх з’яўляюцца завяршэнне капітальнага рамонту і забеспячэнне захаванасці дакументаў і абсталявання ў працэсе будаўнічых работ.

Па выніках работы падзякай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначана загадчык інжынерна-гаспадарчага аддзела Новікава Н.В., граматамі архіва ўзнагароджаны намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Манчорава Г.І., вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку. архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела тэхнічнага кантролю Маскалёва І.П.

Лепшым аддзелам у архіве па выніках работы за 2025 год прызнаны аддзел аблічбоўвання дакументаў, а лепшым работнікам – намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Гарэлік М.В.

Пасля пасяджэння дырэкцыі адбылася нарада па пытаннях будаўніцтва з удзелам прадстаўнікоў падраднай арганізацыі пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава.

 

1. Падчас правядзення пашыранага пасяджэння дырэкцыі ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
2. Падчас правядзення пашыранага пасяджэння дырэкцыі ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
3. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў у час выступлення на пашыраным пасяджэнні дырэкцыі ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».