Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна сходу аб падвядзенні вынікаў дзейнасці ўстановы за 2025 год і задачах на 2026 год

21 студзеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся сход працоўнага калектыву аб падвядзенні вынікаў дзейнасці ўстановы за 2025 год і задачах на 2026 год. На мерапрыемстве з дапамогай відэаканферэнцсувязі прысутнічала Байданава Юлія Уладзіміраўна, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар архіва Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч выступіў з дакладам, у якім прадставіў дэталёвы аналіз вынікаў работы архіўнай установы за 2025 год, а таксама вызначыў прыярытэтныя задачы на 2026 год.

У завяршэнне дакладу Байданава Ю.У. станоўча ацаніла дзейнасць архіва за 2025 год, пазначыла ключавыя задачы, якія стаяць перад архіўнай галіной у 2026 годзе, і выказала ўпэўненасць у паспяховай працы калектыву ў новым годзе.

 

1. Выступленне з дакладам дырэктара архіва Вянсковіча А.Б. падчас сходу.
2. Падчас уручэння дыплома «Лепшы архівіст» Лісянскай Дар’і Уладзіміраўне, архівісту аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў, і пераходзячага знака «Лепшы аддзел архіва» аддзелу забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў па выніках працы за 2025 год.
3. Падчас узнагароджання Ганаровымі граматамі і Падзякамі супрацоўунікаў НГАБ ў г.Гродна.