Аб сустрэчы дэпутата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў з калектывам установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
21 студзеня 2026 г. у установе «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў па Паўднёвай выбарчай акрузе №19, галоўным урачом Гомельскай гарадской паліклінікі №1 Тамарай Мікалаеўнай Лазарэтавай і прадстаўніком Маладзёжнага савета, юрыстам РНПЦ Ганнай Ком.
Тамара Мікалаеўна расказала пра дзяржаўную праграму «Здароўе нацыі», а таксама пра праблемы і актуальныя пытанні, з якімі прыходзяць грамадзяне на прыём да дэпутата.
Як лекар, Тамара Мікалаеўна Лазарэтава асабліва разумее каштоўнасць здароўя. Па яе ініцыятыве стартаваў праект «Жаночае здароўе – фундамент дэмаграфічнай бяспекі насельніцтва Рэспублікі Беларусь». На сустрэчы з архівістамі адбыўся адкрыты дыялог на тэму жаночага здароўя і аб дзяржаўнай праграме бясплатных скрынінгавых абследаванняў.
Таксама Тамара Мікалаеўна расказала калектыву пра важнасць вакцынацыі насельніцтва ў сезон захворванняў вострымі рэспіраторнымі захворваннямі і грыпам, якія адрозніваюцца высокай ступенню заразлівасці. Тамара Мікалаеўна паведаміла пра тое, якія вакцыны выкарыстоўваюцца, якія групы насельніцтва больш схільныя да рэспіраторных захворванняў і якія ёсць супрацьпаказанні да вакцынацыі.
У заключэнне сустрэчы дэпутат гарсавета адказала на шматлікія пытанні, зададзеныя супрацоўнікамі архіва.
![]() |
| 1. Выступленне дэпутата Гомельскага гарсавета па Паўднёвай выбарчай акрузе Т.Н.Лазарэтавай |
![]() |
| 2. Супрацоўнікі архіва на сустрэчы з дэпутатам |

