Ўдзел у мітынгу, прысвечаным святкаванню 82-й гадавіны вызвалення горада Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

14 студзеня 2026 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным святкаванню 82-й гадавіны вызвалення горада Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адбыўся на мемарыяльным комплексе «Курган Славы».

Мазыране ўспомнілі тых, хто ваяваў на фронце, змагаўся у партызанскіх атрадах, пакутаваў у фашысцкіх лагерах, без сну і адпачынку працаваў у тыле. Усіх, хто падарыў свабоду і незалежнасць.

У гонар загінуўшых у баі з ворагам прагрымелі зброевыя залпы.

 

1. Мітынг, прысвечаны святкаванню 82-й гадавіны вызвалення горада Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
2-5. Ускладанне кветак на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» супрацоўнікамі архіўнай установы.