Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведалі выставу «Мая Беларусь»

08 студзеня 2026 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканова і іншыя работнікі архіва наведалі выставу дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспа».

Выстава распавядае пра дасягненні краіны за гады незалежнасці. Экспазіцыя падзелена на тры блокі. Першы – інсталяцыі (у тым ліку ў выглядзе карты Беларусі са знакавымі аб’ектамі, узведзенымі за гады незалежнасці краіны) і фотазоны. У вялікай выставачнай зале прадстаўлены другі, экспазіцыйны, блок у выглядзе васьмі буйных лакацый, прысвечаны ключавым галінам эканомікі. Трэці блок – у малой зале – раскрывае прыгажосць і турыстычны патэнцыял нашай краіны.

У зоне кірмашу прадстаўлены лепшыя тавары з розных куткоў Беларусі, іміджавая прадукцыя рэспубліканскіх і рэгіянальных вытворцаў.

Архівісты азнаёміліся з найважнейшымі дасягненнямі краіны за апошнія гады – культурнымі, тэхналагічнымі, інфраструктурнымі і сацыяльнымі распрацоўкамі.

На фота: Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь падчас наведвання выставы «Мая Беларусь»