Фотавыстава «Навагодняе чараўніцтва» адчынiлася у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
З 20 снежня 2025 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) запрашае карыстальнікаў чытальнай залы, гасцей і аматараў аўтарскай фатаграфіі наведаць выставачны праект фотапрактыкума «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска. Экспазіцыя «Навагодняе чараўніцтва» створана пры ўдзеле першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» НАРБ.
Экспазіцыя аб’ядноўвае працы прафесiйных фатографаў і таленавітых аматараў, захаваўшых магію зімовых пейзажаў, утульнасць перадсвяточнага Мінска, шчырыя эмоцыі навагодніх урачыстасцяў і чаканні каляднага цуду. Зіма – гэта час, калі нават у самым звыклым пейзажы прачынаецца чараўніцтва. Фотавыстава заклікана падарыць адчуванне свята і натхніць на творчасць.
![]() |
| 1. Афіша фотавыставы «Навагодняе чараўніцтва» |
![]() |
| 2. Адкрыццё фотавыставы «Навагодняе чараўніцтва» ў НАРБ |
![]() |
| 3. Знаёмства з фотавыставай работнікаў архіва |
![]() |
| 4. Знаёмства з фотавыставай работнікаў архіва |
![]() |
| 5. Студэнты БДУ знаёмяцца з фотавыставай «Навагодняе чараўніцтва» |




