У Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшло абласное навагодняе мерапрыемства «Напаўняем радасцю сэрца»

16 снежня 2025 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшло абласное навагодняе мерапрыемства «Напаўняем радасцю сэрца», якое было арганізавана для ветэранаў прафсаюзнага руху Віцебскай абласной арганізацыі ў рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

У свяце ўдзельнічалі ветэраны і члены прафсаюза з Віцебскай абласной арганізацыі, прадстаўнікі раённых прафсаюзных арганізацый (Глыбоцкага, Докшыцкага, Міёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў), прадстаўнікі дзяржаўных устаноў.

З прывітальнай прамовай выступіла Аліна Капшуль – старшыня Савета ветэранаў абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.

Нэля Баравік, вядучы архівіст Дзяржархіва, выступіла з дакладам «Абарона правоў і інтарэсаў работнікаў: дзейнасць прафсаюзных арганізацый праз прызму архіўных дакументаў».

Праграма мерапрыемства, падрыхтаваная архіўнымі працаўнікамі, была насычанай. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў асаблівы падарунак: фільм з рубрыкі «Гісторыя ажывае ў кадры» – «З Новым годам, дарагія таварышы!», падрыхтаваны дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Дакументальныя кадры дазволілі акунуцца ў мінулае, успомніць знакавыя моманты і адчуць дух часу.

Фінальным акордам стаў музычны сюрпрыз ад загадчыка аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяны Аўласавай і святочнай цырымоніяй уручэння сувеніраў ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Відэаролік