Інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 3» аб выставе да 135-годдзя кампазітара М.І.Аладава

 

15 снежня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшлі здымкі для выпуска навін тэлеканала «Беларусь 3» аб юбілейнай выставе «Маэстра беларускай музыкі», прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, педагога і грамадскага дзеяча Мікалая Ільіча Аладава.

Вядучы архівіст БДАМЛМ Т.А.Анпілогава распавяла пра асаблівасці працы па стварэнню экспазіцыі. На выставе прадстаўлены нотныя рукапісы сімфоній, створаных кампазітарам, унікальныя фотаздымкі Мікалая Ільіча з іншымі вядомымі беларускімі кампазітарамі і дзеячамі мастацтва, а таксама афіцыйныя біяграфічныя дакументы. Важнае месца ў інтэрв’ю было вылучана новым паступленням у фонды БДАМЛМ. На выставе можна ўбачыць копіі дакументаў, перададзеных архіву-музею дачкой кампазітара Радаславай Мікалаеўнай Аладавай.

Прэзентацыя выставы «Маэстра беларускай музыкі» адбудзецца 19 снежня 2025 года ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў №2 імя М.І.Аладава ў Мінску.

Сюжэт аб выставе «Маэстра беларускай музыкі» з’явіцца ў эфіры на тэлеканале «Беларусь 3» у сераду 17 снежня 2025 года.

 

1. Т.А.Анпілогава падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 3»
2. Падчас здымак інтэрв’ю для тэлеканала «Беларусь 3»