Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці правёў семінар-вучобу

 

10 снежня 2025 года ў сценах УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» адбыўся семінар-вучоба, накіраваны на ўсебаковае павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў па арганізацыйна-кадравай рабоце і бухгалтараў арганізацыйных структур РГА «Белая Русь» па тэме: «Актуальныя пытанні арганізацыйнай, кадравай і фінансавай дзейнасці».

Праграма семінара сфакусіравана на трох ключавых напрамках: кадравае забеспячэнне, працоўнае заканадаўства, арганізацыя фінансавай дзейнасці.

Вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці Маскалёва Ірына Уладзіміраўна расказала аб арганізацыі справаводства і падрыхтоўцы дакументаў да перадачы на пастаяннае захоўванне.

Семінар-вучоба – важны крок, які выступае залогам стабільнага і паспяховага развіцця ўсяго аб’яднання ў будучыні.

На здымку: Падчас семінара