Супрацоўнікі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у семінары для органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС Рэспублікі Беларусь

11 снежня 2025 г.на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь» у рамках правядзення семінара для органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС з дакладам па тэме «Асаблівасці працы з электроннымі дакументамі. Арганізацыя захоўвання электронных дакументаў» выступіла загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Т.А.Шаўчэнка.

У сваім выступе Таццяна Анатольеўна звярнула сваю ўвагу на асноўныя пытанні, якія ўзнікаюць пры працы з электроннымі дакументамі, і распавяла аб падрыхтоўцы электронных дакументаў да архіўнага захоўвання. Па выніку ўдзельнікі семінара абмяняліся меркаваннямi. У абмеркаванні пытанняў прадстаўнікоў органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС таксама ўдзельнічалі супрацоўнікі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Сігневіч Любоў Мікалаеўна і Раманенкава Рыта Васільеўна (куратар).

 

1. Т.А.Шаўчэнка выступае з дакладам
2. Сумесная фатаграфія ўдзельнікаў семінара