Аб правядзенні сходу працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Пяцігодка якасці – вынікі года добраўпарадкавання»
11 снежня 2025 года адбыўся сход працоўнага калектыву ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Пяцігодка якасці – вынікі года добраўпарадкавання» з выступленнем Каўша Аляксандра Міхайлавіча, намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна, і Быкава Данілы Анатольевіча, оперупаўнаважанага аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РАУС г.Гродна. У сваім выступе Коўш А.М. падкрэсліў, што добраўпарадкаванне – гэта не проста ўборка тэрыторыі, а комплекс мер, што рэалізуюцца дзяржавай, арганізацыямі і грамадзянамі, накіраваных на фарміраванне і падтрыманне камфортнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна прывабнага асяроддзя для жыцця людзей. Быкаў Д.А. паведаміў пра сучасныя аспекты кібербяспекі і звярнуў ўвагу на самую масавую катэгорыю кібермахлярства ў Рэспубліцы Беларусь – фішынг і махлярства з банкаўскімі картамі.
![]() |
| 1. Падчас выступлення перад працоўным калектывам НГАБ ў г.Гродна Каўша А.М., намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна. |
![]() |
| 2. Падчас выступлення перад працоўным калектывам НГАБ ў г.Гродна Быкава Д.А., оперупаўнаважанага аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РАУС г.Гродна. |

