У арганізацыях Маладзечаншчыны прайшоў адзіны дзень інфармавання: у занальным дзяржархіве выступіў дэлегат УНС
У арганізацыях Маладзечаншчыны прайшоў адзіны дзень інфармавання, занальны дзяржаўны архіў не стаў выключэннем. Тэмай сустрэч з калектывам стала «Пяцігодка якасці — вынікі года добраўпарадкавання». Спікерам выступіў дэлегат Усебеларускага народнага сходу, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ «Маладзечанская ЦРБ» Андрэй Срэдаў. Ён спыніўся на выніках года ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзе размова ішла аб мадэрнізацыі сістэм водазабеспячэння і ацяплення, укараненні энергазберагальных тэхналогій і павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва; у азеляненні, дзе акцэнт зроблены на высадцы дрэў і кустоў, добраўпарадкаванні сквераў і дваровых тэрыторый, стварэнні новых зон адпачынку; у дарожнай інфраструктуры, дзе адзначаны рамонт і будаўніцтва дарог, ўстаноўка сучаснага асвятлення, развіццё пешаходных зон і веладарожак; у пытаннях чысціні і парадку, уключаючы арганізацыю суботнікаў, паляпшэнне сістэмы вывазу і перапрацоўкі адходаў, барацьбу з несанкцыянаванымі звалкамі; а таксама ў сацыяльнай накіраванасці добраўпарадкавання тэрыторый каля школ, бальніц і ўстаноў культуры, якія ствараюць камфортнае асяроддзе для жыхароў.
Асобным блокам дакладчык пазнаёміў архівістаў з праектам Праграмы развіцця Беларусі на пяцігодку, якую трэба будзе зацвердзіць на сходзе УНС, дзе, у прыватнасці, пазначаныя прыярытэты эканамічнага росту, развіццё рэгіёнаў, падтрымка сацыяльнай сферы і ўмацаванне гістарычнай памяці. Сустрэча прайшла ў фармаце жывой размовы.
Архівісты ў сваю чаргу правялі экскурсію для госця і прадставілі выставу перыядычных выданняў «УНС у люстэрку СМІ» — рэспубліканскіх і раённых газет пачынаючы з 1996 года, з першага сходу УНС, дзе адлюстраваны праграмы, акцэнты, спісы дэлегатаў, меркаванні і дыскусіі. Гэтыя матэрыялы дазваляюць прасачыць, як мяняліся вектары развіцця Беларусі на працягу дзесяцігоддзяў, якія задачы ставіліся ў розныя гады, але галоўным ва ўсіх праграмах і рашэннях заставаўся чалавек — яго дабрабыт, праца і годнае жыццё.
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18-19 снежня.
![]() |
![]() |
| 1-2. Выступленне Андрэя Срэдава перад архівістамі |
![]() |
| 3. Супрацоўнікі Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечне падчас выступу Андрэя Срэдава |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Алена Тамковіч падчас правядзення экскурсіі ў архівасховішча |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 5-8. Архівіст Марыя Мячкоўская падчас прэзентацыі дакументальнай выстаўкі перыядычных выданняў «ВНС у люстэрку СМІ» – рэспубліканскіх і раённых газет |







