Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці наведалі адкрыццё выставы «Балазе прыносяць. Мастацтва Карэі»
12 чэрвеня 2026 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» наведалі ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Балазе прыносяць. Мастацтва Карэі», якое адбылося ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.
Выстава, арганізаваная дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, прадстаўляе больш за 60 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананых сучаснымі майстрамі ў розных тэхніках, уключаючы разьбу па дрэве, лакавы роспіс, фарфор і жывапіс.
Прадстаўленыя на выставе прадметы, ад вытанчанага карэйскага фарфору да традыцыйнага жывапісу Минхва, наглядна дэманструюць пераемнасць старажытных традыцый, філасофію гармоніі чалавека і прыроды, а таксама багацце сімволікі дынастыі Чосон.
На фота: Падчас адкрыцця выставы «Балазе прыносяць. Мастацтва Карэі» ў палацы Румянцавых і Паскевічаў 12 чэрвеня 2026 г.
![]() |
![]() |
![]() |


