Сустрэча дэлегата Усебеларускага Нацыянальнага Сходу з калектывам установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
10 снежня 2025г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча дэлегата Усебеларускага Народнага Сходу Абрамцавай Ірыны Анатольеўны з калектывам архівістаў.
Ірына Анатольеўна расказала аб тым, што 19 снежня 2025г. у Мінску пройдзе другое пасяджэнне VII Усебеларускага Народнага Сходу (УНС). УНС набыло канстытуцыйны статус, стаўшы вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя.
Ірына Анатольеўна расказала калектыву аб праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026–2030гг., які быў распрацаваны сумеснымі намаганнямі дзяржорганаў, навуковай і экспертнай супольнасці.
Сем ключавых прыярытэтаў праекта Праграмы вызначаюць вектар развіцця эканомікі па трох складнікаў: усебаковае развіццё асобы, павышэнне якасці і стандартаў жыцця, збалансаваны эканамічны рост і гарантаванне экалагічнай бяспекі. Праект цесна ўвязаны з мэтамі ўстойлівага развіцця, адаптаванага пад нацыянальныя інтарэсы.
– Кожны прыярытэт напоўнены канкрэтнымі задачамі для яго дасягнення. Так, напрыклад, прыярытэт «Нацыянальная дэмаграфічная бяспека» наблізіць да дасягнення мэты ўстойлівага развіцця «Добрае здароўе і дабрабыт». Прыярытэт «Развіццё чалавечага патэнцыялу» накіраваны на дасягненне мэт «Памяншэнне няроўнасці», «Якасная адукацыя» і «Годная праца і эканамічны рост», – патлумачыла Ірына Анатольеўна.
– Такім чынам, праграма становіцца канкрэтнай і даступнай, – сказала ў заключэнне Ірына Анатольеўна.
![]() |
| 1. Выступленне дэлегата Усебеларускага Народнага Сходу І.А.Абрамцавай |
![]() |
| 2. Калектыў «Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці» на сустрэчы з І.А.Абрамцавай |
![]() |
| 3. Удзельнікі мерапрыемства |


