Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу «Яны змагаліся за Радзіму: Беларускія юрысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

9 снежня 2025 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё дакументальнай выставы «Яны змагаліся за Радзіму: беларускія юрысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і прымеркаванай да Дня юрыста.

З першых дзён нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз юрысты ўсталі на абарону сваёй краіны. Яны актыўна ўдзельнічалі ў партызанскім руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выконваючы не толькі баявыя, але і арганізацыйныя, разведвальныя і прапагандысцкія функцыі, прыносячы свае веды ў сферы права, кіравання і адукацыі акупантамі, арганізацыі жыцця ў тыле ворага. Не менш каштоўным быў іх уклад у аднаўленне правапарадку пасля вызвалення Беларусi.

У час цяжкіх выпрабаванняў работнікі юстыцыі, удзельнічаючы разам з усім народам у Вялікай Айчыннай вайне, працягвалі весці работу па ўдасканаленні дзяржавы і яе прававой сістэмы. У 1946 – 1948 гг. у Мінску, Віцебску, Гомелі і Бабруйску адбыліся адкрытыя судовыя працэсы над фашысцкімі катамі, якія ўчынілі жахлівыя злачынствы. Ад імя беларускага народа юрысты ў адпаведнасці з духам і літарай закону асудзілі гэтыя злачынствы і пакаралі нацысцкіх злачынцаў.

І цяпер дзейнасць юрыстаў накіравана на забеспячэнне справядлівасці і законнасці ў грамадстве, стварэнне стабільнага механізма рэалізацыі прававых норм у рабоце дзяржаўных органаў.

На выставе НАРБ прадставiў архіўныя дакументы: асабістыя лісткі па ўліку партызанскіх кадраў; баявыя і службовыя характарыстыкі; узнагародныя лісты; Пастанова ЦК КП(б) Беларусі аб прадстаўленні да ўрадавай узнагароды работнікаў Народнага камісарыята юстыцыі Беларускай ССР, іншыя дакументы.

Савецкія юрысты дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў барацьбе з ворагам і працы па выкананні законнасці ва ўмовах ваеннага часу ўнеслі істотны ўклад у справу агульнай Перамогі над самым падступным і магутным ворагам у гісторыі чалавецтва – гітлераўскім фашызмам.

 

1. Дакументальная выстава «Яны змагаліся за Радзіму: Беларускія юрысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка на адкрыцці дакументальнай выставы
3. Архіўныя дакументы на выставе
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Дакументы НАРБ на выставе
6. Дакументы НАРБ на выставе
7. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай
8. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёміць супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з выставай