Семінар-практыкум для работнікаў дзяржаўных архіваў па пытаннях працы з электроннымі дакументамі
У рамках выканання рашэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 снежня 2025 г. на пляцоўцы дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (далей – НАРБ) прайшоў семінар-практыкум для работнікаў дзяржаўных архіваў па пытаннях працы з электроннымі дакументамі, у тым ліку арганізацыі.
З прывітальным словам да работнікаў дзяржаўных архіваў звярнулася начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.У.Заянчкоўская. У сваім выступленні Вольга Уладзіміраўна вызначыла асноўныя задачы, якія стаяць перад дзяржаўнымі архівамі, у частцы арганізацыі работы па перадачы электронных дакументаў на пастаяннае захоўванне арганізацыямі-крыніцамі камплектавання.
У рамках правядзення семінара з дакладам выступіла загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Т.А.Шаўчэнка. Таццяна Анатольеўна на прыкладзе Нацыянальнага архіва расказала аб асаблівасцях работы з электроннымі дакументамі ў арганізацыях-крыніцах камплектавання, а таксама звярнула ўвагу ўдзельнікаў на праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі электронных дакументаў да іх перадачы ў архівы арганізацый. Таксама на семінары з дакладам выступіў памочнік кіраўніка Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці А.У.Хвалеўка. Андрэй Уладзіміравіч расказаў аб этапах работы ў Інфармацыйнай сістэме архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь пры прыём-перадачы электронных дакументаў, а таксама аб настройках праграмна-апаратных сродкаў.
У ходзе семінара ўдзельнікамі былі зададзены пытанні, якія іх цікавяць, і атрыманы адказы.
![]() |
| 1. Выступае з прывітальным словам прадстаўнік Дэпартамента па архівах і справаводстве Заянчкоўская Вольга Уладзіміраўна. |
![]() |
| 2. Удзельнікі семінара. |
![]() |
| 3. Выступ Шаўчэнка Таццяны Анатольеўны. |
![]() |
| 4. Выступленне Хвалеўкі Андрэя Уладзіміравіча. |



