Аб падвядзенні вынікаў конкурсу «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва»
У выкананне падпункта 1.11 пункта 1 Рашэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2025 г. № 1/1, а таксама ў адпаведнасці з палажэннем аб конкурсе «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва», зацверджаным загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2023 г. № 44 (далей – Палажэнне аб конкурсе), у перыяд з 5 верасня па 5 снежня 2025 г. праводзіўся конкурс «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва».
Нагадаем. У адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва» конкурс арганізуецца і праводзіцца Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў адзін раз у два гады.
Вынікі падводзяцца па трох намінацыях: «Лепшая чытальная зала рэспубліканскага архіва», «Лепшая чытальная зала абласнога дзяржаўнага архіва», «Лепшая чытальная зала занальнага дзяржаўнага архіва».
У заключным этапе прынялі ўдзел 19 дзяржаўных архіваў.
5 снежня 2025 г. па выніках разгляду і адзнакі конкурсных матэрыялаў чальцамі Рэспубліканскай камісіі прынята наступнае рашэнне.
У намінацыі:
«Лепшая чытальная зала рэспубліканскага архіва» пераможцам вызначыць Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь;
«Лепшая чытальная зала абласнога дзяржаўнага архіва» пераможцам стаў Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці;
«Лепшая чытальная зала занальнага дзяржаўнага архіва» пераможцам аб’явіць Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне.
Традыцыйна цырымонія ўзнагароджання адбудзецца на пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках года.
Віншуем пераможцаў конкурса!
![]() |
