Адбыўся беларуска-расійскі круглы стол «Арганізацыя аддаленага доступу да архіўных дакументаў і навукова-даведачнага апарату да іх у інфармацыйна-камунікацыйнай сетцы Інтэрнэт»
26 лістапада 2025 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбыўся сумесны беларуска-расійскі круглы стол «Арганізацыя аддаленага доступу да архіўных дакументаў і навукова-даведачнага апарату да іх у інфармацыйна-камунікацыйнай сетцы Інтэрнэт». Гэта мерапрыемства прайшло ў рамках выканання Плана сумесных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці, падпісанага ў лютым 2025 г.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся кіраўнікі архіўных службаў Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці Алег Леанідавіч Воінаў і Раман Сяргеевіч Тараборын. Яны адзначылі вялікую і разнапланавую працу архіўных устаноў па папулярызацыі дакументальнай архіўнай спадчыны ў сетцы Інтэрнэт.
З беларускага боку даклады прадставілі намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.В.Качаткова і намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок. Яны падзяліліся вопытам работы архівістаў Беларусі ў галіне архіўных тэхналогій прадастаўлення аддаленага доступу да дакументаў НАФ і рэалізацыі асноўных інтэрнэт-праектаў.
З расійскага боку дакладчыкамі выступілі начальнік аддзела рэалізацыі дзяржаўных праграм, забеспячэння захаванасці і ўліку архіўных дакументаў кіравання архівамі Свярдлоўскай вобласці В.А.Якубоўская і дырэктар Дзяржаўнага архіва адміністрацыйных органаў Свярдлоўскай вобласці В.У.Селязнёва, якія распавялі пра досвед расійскіх архівістаў у частцы арганізацыі работы па арганізацыі аддаленага доступу да архіўных дакументаў.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова А.Л.Воiнова |
![]() |
| 2. Удзельнікі беларуска-расійскага круглага стала |
![]() |
| 3. Выступленне В.В.Качатковай |
![]() |
| 4. Удзельнікі беларуска-расійскага круглага стала |
![]() |
| 5. Выступленне С.В.Кулінка |
![]() |
| 6. Удзельнікі беларуска-расійскага круглага стала |





