БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Андрей Бембель. Дорогами эпохи» у Нацыянальным мастацкім музеі
![]() |
30 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел ва ўрачыстам адкрыцці выставы «Андрей Бембель. Дорогами эпохи», прымеркаванай да 120 – годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара, скульптара, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905 – 1986), падрыхтаванай сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
Гэта мерапрыемства сабрала вялікую колькасць гасцей – прадстаўнікоў культурнай грамадскасці, мастацтвазнаўцаў і прыхільнікаў творчасці Андрэя Бембеля. Ва ўступным слове дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка падкрэсліла не толькі выдатны ўклад вядомага скульптара, але і асаблівую ролю архіўных дакументаў, як незаменнай крыніцы для вывучэння яго творчасці.
На выставе экспануюцца скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея і калекцыі сям’і мастака, а таксама дакументы і фатаграфіі з фондаў БДАМЛМ і сямейнага архіва, фатаграфіі і відэазарысоўкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, фатаграфіі з фондаў філіяла «Літаратурны музей Петруся Броўкі», Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і архіваў Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
Дапаўняюць экспазіцыйную прастору жывапісныя, графічныя і скульптурныя партрэты Андрэя Бембеля і членаў яго сям’і, створаныя калегамі мастака па творчым цэху, са збораў Нацыянальнага мастацкага музея.
Удзел БДАМЛМ у сумесных праектах з Нацыянальным мастацкім музеем з’яўляецца важным напрамкам у папулярызацыі архіўных фондаў і захаванні культурнай спадчыны нашай краіны.
![]() |
| 1. Падчас выступлення А.А.Макаранка |
![]() |
| 2. А.А.Макаранка падчас уручэння памятнага падарунка Нацыянальнаму мастацкаму музею |
![]() |
| 3. Дакументы з фондаў БДАМЛМ на выставе «Андрэй Бембель. Дарогамі эпохі» |
![]() |
| 4. Работнікі БДАМЛМ падчас прагляду экспазіцыі |




