Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у адкрыцці выставы
30 кастрычніка 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Андрэй Бембель. Дарогамі эпохі», прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, прафесара, скульптара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Андрэя Ануфрыевіча Бембеля.
Выстава ахоплівае перыяды творчага жыцця майстра з 1940-х па 1980-я гады. У экспазіцыі прадстаўлены станковыя работы, асабістыя і архіўныя дакументы, а таксама фотадакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел галоўны захавальнік фондаў М.Д. Раманава і вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І. Траццяк.
Экспанаванне выставы пройдзе з 31 кастрычніка па 14 снежня 2025 г. у выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
|
| 1. Галоўны захавальнік фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» М.Д.Раманава падчас выступу на ўрачыстым адкрыцці выставы «Андрэй Бембель. Дарогамі эпохі» |
|
| 2. Галоўны захавальнік фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» М.Д.Раманава і вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І. Траццяк на выставе «Андрэй Бембель. Дарогамі эпохі» |