Семінар-практыкум для студэнтаў-архівістаў гістарычнага факультэта БДУ па працы з фондамі асабістага паходжання ў БДАМЛМ
30 кастрычніка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся семінар-практыкум па тэме «Арганізацыя работы з фондамі асабістага паходжання ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь» для студэнтаў 4 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «архівазнаўства» гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка распавяла тэарэтычныя аспекты арганізацыі працы з фондамі асабістага паходжання. Загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава на практыцы прадэманстравала правядзенне работы па навуковаму апісанню дадзеных дакументаў і надала асаблівую ўвагу праблемным пытанням у рэалізацыі дадзенай працы.
Вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Л.Ю.Студзінская прадэманстравала ўсе віды асноўных і дапаможных уліковых дакументаў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці архіва-музея. На прыкладзе фонду народнага паэта Беларусі А.А.Куляшова распавяла пра асаблівасці прыёму і ўліку дакументаў і спраў асабістага паходжання.
Вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій К.А.Лукіна надала ўвагу пытанням правядзення каталагізацыі дакументаў і стварэння фонду карыстання на іх.
Знаёмства будучых спецыялістаў з практычным бокам рэалізацыі работы з фондамі асабістага паходжання паспрыяюць фарміраванню ў студэнтаў уменняў і навыкаў з дадзенай катэгорыяй спраў.
![]() |
| 1. Студэнты-архівісты 4 курса гістарычнага факультэта БДУ |
![]() |
| 2. В.Ф.Шаталава са студэнтамі падчас наведвання аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання |
![]() |
| 3-4. К.А.Лукіна са студэнтамі падчас наведвання аддзела ІПС і ААТ |
![]() |



