Выстаўка дакументаў «Гарадскія пераўтварэнні Полацка», прымеркаваная да Году добраўпарадкавання.

28 кастрычніка 2025 года ў бібліятэцы Філіяла БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж» адкрылася выстаўка архіўных дакументаў «Гарадскія пераўтварэнні Полацка», прымеркаваная да Года добраўпарадкавання. Выстаўка была падрыхтавана супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» і ўключае 19 дакументаў, размешчаных на 23 лістах, якія ахопліваюць перыяд 1924-1925 гадоў.

Прадстаўленыя архіўныя матэрыялы ілюструюць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на добраўпарадкаванне Полацка, а таксама сацыяльную палітыку, арыентаваную на паляпшэнне якасці жыцця гараджан. Экспазіцыя дазваляе наведвальнікам глыбей зразумець гістарычны кантэкст пераўтварэнняў у горадзе і іх уплыў на яго развіццё.

 

1.     Выстаўка архіўных дакументаў «Гарадскія пераўтварэнні Полацка» ў бібліятэцы Філіяла БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж».