Тыдзень бацькоўскай любові прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

З 14 па 21 кастрычніка 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) традыцыйна прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові.

14 кастрычніка ў НАРБ адбыўся ўрачысты сход калектыву ў гонар Дня Маці. З прывітальным словам да работнікаў звярнуліся дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк і намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава.

Таксама НАРБ прадставіў выставу «Вянок усіх каштоўнасцяў – Сям’я», на якой былі прадстаўлены ўнікальныя сямейныя рэліквіі работнікаў архіва, якія беражліва захоўваюцца на працягу многіх гадоў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне: самавар ХІХ стагоддзя, кулінарная кніга 1909 года, альбом з маркамі, падсвечнікі, вышыўкі і абрусы ручной працы, кавамолка і многае іншае.

На працягу тыдня НАРБ наведалі члены сем’яў работнікаў архіва: бацька Аляксея Комара Віктар Віктаравіч Комар, бацькі і дачка Кацярыны Давыдавай, сёстры Юліі Баўбыр. Яны пазнаёміліся з працай архіва і выставачнымі праектамі.

21 кастрычніка адбыўся ўрачысты сход калектыву НАРБ ў гонар Дня Бацькі. З віншаваннем да работнікаў архіва выступілі дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк і намеснік дырэктара архіва С.В.Кулінок.

 

1. Віншаванне дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка з Днём Маці
2. Віншаванне намесніка дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай з Днём Маці
3. Выстава «Вянок усіх каштоўнасцяў – Сям’я»
4. Бацька работніка НАРБ А.Комара В.В.Комар на экскурсіі ў архівасховішча
5. Дачка работніка НАРБ К.Давыдавай на экскурсіі ў архівасховішча
6. Бацькі работніка НАРБ К.Давыдавай на экскурсіі ў архівасховішча
7. Сёстры работніка НАРБ Ю.Баубыр на экскурсіі ў архівасховішча
8. Віншаванне дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка з Днём Бацькі
9. Калектыў НАРБ на ўрачыстым сходзе
10. Віншаванне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка з Днём Бацькі