Новае паступленне ў БДАМЛМ

 

15 кастрычніка 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) папоўніліся сямейным архівам Барыса Уладзіміравіча і Аксаны Барысаўны Аракчэевых.

Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў – таленавіты мастак, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Фр.Скарыны, член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у Беларускай акадэміі Мастацтваў. Аксана Барысаўна Аракчэева – дачка Б.У.Аракчэева, беларуская мастачка, педагог, член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат прэміі Васіля Віткі, дыпламант ЮНЕСКА, афарміцель кніг: афарміцель кніг: «Байкі» І.Крылова, «Гарэза-рагатушка» І.Заслонавай, «Сярэбраная табакерка» З.Бядулі; куратар чэшскай GalerieKaras.

У складзе архіва – біяграфічныя дакументы, творчыя матэрыялы, эскізы і накіды з выявамі вёскі, вялікая колькасць графічных і акварэльных работ на ваенную тэматыку, фатаграфіі і іншыя дакументы. Папаўненне архіва будзе працягвацца.

БДАМЛМ выказвае глыбокую ўдзячнасць Аксане Барысаўне за перадачу каштоўнага збору дакументаў, які дазволіць будучым пакаленням даследчыкаў і аматараў мастацтва дастойна ацаніць уклад сям’і Аракчэевых у беларускую культуру.

 

1. М.І.Пышынская і А.Б.Аракчэева-Кіпхардт падчас перадачы сямейнага архіва
2. Перадача сямейнага архіва Аракчэевых
3. А.Б.Аракчэева-Кіпхардт падчас падпісання дамовы