Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў
З 26 верасня 2025 года па 5 кастрычніка 2025 года ў г.Масква (Расійская Федэрацыя) праходзіў V Маскоўскі міжнародны фестываль архіўных фільмаў. У гэтым годзе Фестываль пашырыў геаграфію сваёй аўдыторыі і запрасіў у Маскву замежных калегаў. Ад Рэспублікі Беларусь быў дэлегаваны загадчык аддзела аблічбоўвання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Аляксандр Сцяпанавіч Цюхай, які прыняў удзел у працы круглага стала на тэму: «Лічбавая рэстаўрацыя». Куратарамі мерапрыемства праводзілася праграма «Культурны абмен», якая складаецца са знакавых фільмаў і рэстаўрацый, прадстаўленых Дзяржфільмафонду Расіі кінаархівамі замежных партнёраў. У кінатэатры «Ілюзіён» праходзіў прагляд і аналіз фільмаў. У час круглага стала былі абмеркаваны пытанні:
1. Ключавыя аспекты і значнасць лічбавай рэстаўрацыі ў сучасным кінамастацтве.
2. Праблемы выбару фільма для рэстаўрацыі.
3. Асноўныя тэхналогіі лічбавай рэстаўрацыі
4. Актуальнасць тэмы лічбавай рэстаўрацыі ў сучасным кантэксце ў мэтах захавання культурнай спадчыны, даступнасці і папулярызацыі класічнага кіно для шырокага кола гледачоў.
5. Праблемы, якія найбольш часта ўзнікаюць пры сучаснай лічбавай рэстаўрацыі фільмаў.
6. Змяненне працэсу ўспрымання фільма пад уздзеяннем лічбавых тэхналогій.
7. Праблемы развіцця лічбавай рэстаўрацыі. Вопыт архіваў.
8. Даступнасць і распаўсюджванне рэстаўрацыйных фільмаў.
9. Этычныя і эстэтычныя праблемы лічбавай рэстаўрацыі.
10. Выбар паміж ручной і аўтаматызаванай рэстаўрацыяй. Перспектывы выкарыстання нейрасетак і штучнага інтэлекту ў лічбавай рэстаўрацыі, вопыт архіваў. Перспектывы развіцця лічбавай рэстаўрацыі.
11. Наяўнасць/адсутнасць падтрымкі – вопыт дзяржаўнага і прыватнага фінансавання на прыкладзе архіваў краін удзельнікаў круглага стала.
Асноўнымі дакладчыкамі з’яўляліся супрацоўнікі Дзяржфільмафонду Расіі. На прыкладах працы Дзяржфільмафонду разглядаліся працэсы рэстаўрацыі старога кіно – праблемы і перспектывы развіцця. Заслуханы выступленні прадстаўнікоў іншых краін (Арменіі, Узбекістана, Казахстана, Рэспублікі Куба, Манголіі, Рэспублікі Беларусь і г.д.), прадстаўніка прыватнай індыйскай кампаніі «Прасад», якая займаецца алічбаваннем кінадакументаў на высокім прафесійным узроўні з выкарыстаннем дарагога, прафесійнага абсталявання. «Прасад» – самы вялікі Цэнтр рэстаўрацыі ў свеце (больш за 1100 супрацоўнікаў, больш за 15 гадоў у кінарэстаўрацыі).
Аляксандр Сцяпанавіч Цюхай наведаў Дзяржфільмафонд (г.Белыя Слупы), з мэтай вывучэння вопыту работы па аблічбоўванні кінадакументаў, для азнаямлення з методыкай работы архіўнага захоўвання і асаблівасцямі ўкаранення і выкарыстання сучаснага абсталявання.
![]() |
| 1. Падчас правядзення круглага стала на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |
![]() |
| 2. Падчас правядзення круглага стала на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |
![]() |
| 3. Падчас правядзення круглага стала на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела аблічбоўвання Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.С.Цюхай на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |
![]() |
| 5. Дырэктар Нацыянальнага кінафонду Рэспублікі Узбекістан Э.Х.Рахманаў падчас выступу за круглым сталом на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |
![]() |
| 6. Прадстаўнік індыйскай фірмы «Прасад» у Расійскай Федэрацыі П.Рыжанкоў падчас правядзення круглага стала на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |
![]() |
| 7. Падчас правядзення круглага стала на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |
![]() |
| 8. Удзельнікі круглага стала на V Маскоўскім міжнародным фестывалі архіўных фільмаў, 1 кастрычніка 2025 г., г.Масква |







