Урачысты сход калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, прысвечаны Дню архівіста

6 кастрычніка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) прайшоў урачысты сход калектыва, прысвечаны Дню архівіста.

Выканаўца абавязкаў дырэктара БДАНТД Рыгор Сцяпанавіч Жаўняркевіч павіншаваў супрацоўнікаў архіва з прафесійным святам і падкрэсліў важнасць архіваў у захаванні гістарычнай памяці, падтрыманні прававой сістэмы і развіцці навукі, а таксама адзначыў, што гэтае свята падкрэслівае значнасць працы архівістаў, чыя дзейнасць забяспечвае захаванне і доступ да нацыянальнай спадчыны для ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь. Дакументы, якія захоўваюцца ў архівах, умацоўваюць культурную ідэнтычнасць, пацвярджаюць сацыяльныя правы грамадзян і служаць невычэрпнай крыніцай для даследчыкаў у розных галінах.

Акрамя таго, адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод супрацоўнікам архіва.

Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну, і ў сувязі з Днём архівіста ўдастоены загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Куракова Кацярына Аляксандраўна і загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Тозік Максім Віктаравіч.

Ганаровымі граматамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» узнагароджаны загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў Міхайлава Марыя Аляксандраўна, загадчык аддзела інфармацыйна-пашуковых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Цяцернік Вольга Канстанцінаўна, галоўны бухгалтар Гельман Міраслава Генадзьеўна, эканаміст Грыцкевіч А.А., архівіст аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў Целяпнёва Віталія Сяргееўна, архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, старшыня ППА БДАНТД Рабецкі Вячаслаў Вітальевіч.

 

1. В.а.дырэктара БДАНТД Р.С.Жаўняркевіч падчас схода
2. Уручэнне Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Тозіку М.В.
3. Уручэнне Ганаровай граматы Міхайлавай М.А.
4. Уручэнне Ганаровай граматы Рабецкаму В.В.