Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрачыстага сходу, прысвечаны прафесійнаму святу «Дню архівіста»
6 кастрычніка 2025 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрый Васільевіч Шастопалаў разам са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі архіва Святланай Анатольеўнай Прымаковай павіншавалі калектыў з прафесійным святам – Днём архівіста. З найлепшымі пажаданнямі да калег звярнуўся Юрый Васільевіч:
– Архіўны дакумент – гэта першакрыніца і фактычная аснова для прачытання развіцця сусветнай гісторыі. Праца архівістаў вельмі важная, бо яны працуюць з учорашнім днём, патрэбным сёння і ў будучыні. Менавіта дзякуючы працы архівістаў гістарычная дакументальная спадчына краіны знаходзіцца ў цэласці і захаванасці, даючы магчымасць нашчадкам даведацца больш пра гісторыю сваёй краіны і жыццё сваіх продкаў. Вучоныя, выкладчыкі, студэнты і даследчыкі атрымліваюць доступ да неацэнных матэрыялаў. Гэта аснова для навуковых дысертацый, кніг, артыкулаў і музейных экспазіцый.
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі наш архіў працягвае актыўна папулярызаваць архіўныя дакументы, звязаныя з акупацыйным перыядам Гомеля 1941-1943 гг. і ўшанаваннем памяці загінулых герояў. Спецыялісты архіва працуюць як з падрастаючым пакаленнем у школах і ВНУ, так і з працоўнымі калектывамі.
Сёлета адбыліся і працягваюцца міжнародныя кантакты з архівамі Расійскай Федэрацыі. Дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву архівісты дзяліліся вопытам працы і правялі сумесныя мерапрыемствы ў рэжыме ВКС, прысвечаныя Вялікай Перамозе.
1-3 кастрычніка 2025 г. адбылася супольная калегія архіўных службаў Беларусі і Расіі, на якой абмяркоўваліся пытанні захавання агульнай гісторыка-дакументальнай спадчыны і забеспячэння яе даступнасці для даследаванняў. Архіўны фонд Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці – захоўнік гістарычнай памяці, перапісаць якую не атрымаецца заходнім ідэолагам на прасторах інтэрнэту.
– Мы ўдзячныя ўсім архівістам, якія ў розныя гады працавалі ў архіве. У нашы дні калектыў прымнажае дасягненні папярэдніх пакаленняў архівістаў. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, увазе да дэталяў і любові да сваёй справы, архівы становяцца даступнымі і зразумелымі для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй краю. Здароўя, поспехаў, дабрабыту, аптымізму, новых дасягненняў на ніве архіўнай справы і ўсіх зямных даброт, – сказаў у заключэнні Юрый Васільевіч.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны заслужаныя падзякі і граматы спецыялістам архіва.
![]() |
| 1. Узнагароджанне Ганаровай граматай загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Е.М.Гарбік (злева) |
![]() |
| 2. Узнагароджанне Ганаровай граматай загадчыка аддзела справаводства і фарміравання НАФ і архіваў арганізацый А.В.Шышкінай (злева) |
![]() |
| 3. Узнагароджанне Ганаровай граматай вядучага архівіста аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў М.В.Борткоўскай |
![]() |
| 4. Узнагароджанне Ганаровай граматай вядучага архівіста аддзела ІПС і ААГ Т.Ю.Цішчанкі |
![]() |
| 5. Узнагароджанне Ганаровай граматай загадчыка гаспадаркай З.А.Касцейкі |
![]() |
| 6. Узнагароджанне падзякай архівіста 2 кат. аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў А.І.Захарчук |
![]() |
| 7. Узнагароджанне падзякай архівіста 2 кат. аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Ю.В.Аўдзеенка |






