«З мінулага ў будучыню: пісьменнікі пра вайну»: удзел ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» ў адкрытым дыялогу з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі

У рамках мерапрыемства «З мінулага ў будучыню: пісьменнікі пра вайну», падрыхтаваным Маладзечанскай раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь», у Лядовым палацы г.Маладзечна адбылася сустрэча са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанідам Міхайлавічам Крываносам і яго намеснікам Рагнедам Юр’евічам Малахоўскім. Пісьменнікі падзяліліся сваёй творчасцю, гісторыямі стварэння твораў і расказвалі пра тое, што іх натхняе. Сустрэча ўяўляла сабой адкрыты дыялог паміж паэтамі і гледачамі, у якім удзельнікі змаглі задаць гасцям пытанні, якія іх цікавяць. Адмысловая ўвага была нададзена актуальным тэмам захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, народным адзінстве, а таксама ролі паэзіі у сучасным свеце. Сустрэча завяршылася пажаданнямі поспехаў ад гасцей і уручэннем зборнікаў аўтарскіх вершаў удзельнікам мерапрыемства.

На фота: У час правядзення сустрэчы